Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду

14 красавіка 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2017 год. Трэба адзначыць, што большасць сяброў моладзевых лакаматыўных брыгад складаюцца ў ГА «БРСМ».

Усяго ў дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад-пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ. Мэта дадзенага спаборніцтва — павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад.

Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі моладзевай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

У выніку пераможцам спаборніцтва прызнана моладзевая лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Віцебск УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (машыніст Вадзім Усціновіч і памочнік машыніста Юрый Хомін).

Другое месца прысуджана моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Гомель РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (машыніст Аляксандр Новікаў, памочнік машыніста Дзмітрый Калінічэнка).

На трэцім месцы — маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (машыніст Аляксандр Вянглоўскі, памочнік машыніста Павел Календа).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год