Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

«Міс стальных магістраляў 2018» выбралі ў Мінску

14 красавіка 2018

Конкурс прафесійнага майстэрства «Міс стальных магістраляў 2018» сярод праваднікоў пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі адбыўся 12 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

За ганаровае званне змагаліся 6 канкурсантак, якія занялі прызавыя месцы ў аддзяленчаскіх конкурсах.

Конкурс праводзіўся ў чатыры этапы: «Прафесіяналы сваёй справы» (неабходна было прадэманстраваць прафесійныя навыкі), «Чаго толькі не бывае ў шляху!» (На сцэне неабходна было разыграць гумарыстычную сцэнку-мініяцюру з жыцця праваднікоў пасажырскіх вагонаў), «Касцюмная фантазія» (канкурсантцы трэба было прадставіць арыгінальны касцюм правадніка пасажырскіх вагонаў) і «Я родам з Беларусі» (Конкурс праводзіўся на беларускай мове, удзельніцы ў народных касцюмах павінны былі прадэманстраваць веданне традыцый і культурнай спадчыны Беларусі. З прапанаваных экспанатаў выставы выбраць тыя прадметы, якія былі пазначаны ў білетах канкурсантак, а затым абараніць свой адказ адпаведным нумарам мастацкай самадзейнасці).

Трэба адзначыць, што сёлетні конкурс праводзіўся ў новым фармаце. Разам з канкурсанткамі на сцэне выступалі іх калегі па рабоце.

Па выніках конкурсу журы прыняло аднагалоснае рашэнне — ганаровае званне «Міс стальных магістраляў 2018» прысудзіць правадніку пасажырскага вагона Гомельскага вагоннага ўчастка Яне Цішкевіч, уладальніцы звання «Віцэ-Міс стальных магістраляў 2015».

Звання «Віцэ-Міс стальных магістраляў 2018» удастоена праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага вагоннага ўчастка Анастасія Шэлемава.

Прыз за волю да перамогі ад сацыяльнага партнёра Беларускай чыгункі — Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў — атрымала праваднік пасажырскага вагона Магілёўскага вагоннага ўчастка Аксана Башкірава.

Акрамя таго, калектыву Мінскага вагоннага ўчастка быў уручаны прыз за згуртаванасць і камандны дух.

Конкурс «Міс стальных магістраляў» праводзіцца на Беларускай чыгунцы з мэтай папулярызацыі і павышэння прэстыжу прафесій чыгуначнага транспарту з 1997 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год