Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы

14 красавіка 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках работы за 2017 год. Трэба адзначыць, што, як правіла, моладзевыя цягніковая брыгады складаюцца з членаў ГА «БРСМ».

Спаборніцтвы на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» праводзяцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага доўгу. Усяго ў дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 цягніковых брыгад. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, захаванне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, графікавага руху цягнікоў, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў і паслуг і многае іншае.

Па выніках конкурсу пераможцам спаборніцтва стала моладзевая цягніковая брыгада цягніка № 703/704 у зносінах Віцебск—Мінск Віцебскага вагоннага ўчастка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (начальнік цягніка Аблецаў Аляксей Паўлавіч).

Другое месца прысуджана моладзевай цягніковай брыгадзе цягніка № 647/648 у зносінах Гомель‑Мінск Гомельскага вагоннага ўчастка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (начальнік цягніка Нарынскі Вячаслаў Леанідавіч).

На трэцім месцы — маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 371/372 у зносінах Магілёў—Львоў Магілёўскага вагоннага ўчастка РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (начальнік цягніка Клыкава Марына Анатольеўна).

Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходзячыя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год