Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гомельскія чыгуначніцы — пераможцы першынства Беларускай чыгункі па валейболе

2 красавіка 2018

Гомельскія чыгуначніцы атрымалі бліскучую перамогу ў першынстве Беларускай чыгункі па валейболе сярод жаночых каманд аддзяленняў БЧ. Турнір адбыўся 31 сакавіка—1 красавіка на базе Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення чыгункі. Перамогу зборнай камандзе прынеслі Таццяна Калюк, Кацярына Гузава, Алёна Якімава, Вікторыя Сівак, Вікторыя Колб, Алёна Макарэўчук, Юлія Куц і Ганна Жукава.

Другое месца занялі прадстаўніцы Магілёўскага аддзялення чыгункі. Трэцяе месца ў каманды Баранавіцкага аддзялення.

Першынство Беларускай чыгункі па валейболе сярод мужчынскіх каманд аддзяленняў БЧ адбудзецца ў чэрвені ў горадзе Магілёве.

Дадзены турнір дазваляе вызначыць наймацнейшых спартсменаў, якія ў далейшым будуць прадстаўляць Беларускую чыгунку ў міжгаліновых, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па валейболе.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год