Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XXXIII пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

14 красавіка 2018

Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ адбудзецца 16—20 красавіка 2018 г. у г. Дананге (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам). Дэлегацыю беларускай магістралі на міжнародным форуме ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Згодна парадку дня XXXIII Пасяджэння Канферэнцыі плануецца разгледзець больш за 15 пытанняў: аб выніках работы Камісіі АСЧ па грузавых, пасажырскіх перавозак, па інфраструктуры і рухомым саставе за 2017 год. Прагучаць справаздачы пастаянных рабочых груп АСЧ за 2017 год па кадзіраванню і інфарматыцы, па фінансавых і разліковых пытаннях. Будзе нададзена ўвага пытанню падрыхтоўкі Міжнароднай Канвенцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах. Прадугледжаны справаздачы аб дзейнасці АСЧ за 2017 год і аб праграме работы на 2018 год, аб членстве ў АСЧ Рэспублікі Карэя, аб папярэднім парадку дня, даце і месцы правядзення XXXIV Пасяджэння КГД. Таксама ўдзельнікі Канферэнцыі разгледзяць пытанні аб праграме работы АСЧ на 2019 год і наступныя гады, бюджэт Камітэта АСЧ, размеркаванні пасад у кіраўніцтве Камітэта АСЧ, старшыняў і спецыялістаў у рабочых органах АСЧ, пачынаючы з 1 ліпеня 2018 года, прызначэнне кіраўніцтва Камітэта АСЧ.

ДАВЕДАЧНА:

АСЧ была створана ў 1956 годзе ў г. Сафія (Балгарыя) на Нарадзе міністраў, якiя ведаюць чыгуначным транспартам. Вышэйшы кіруючы орган АСЧ - Нарада міністраў. А на ўзроўні чыгунак — Канферэнцыя Генеральных дырэктараў. Да выканаўчых органаў адносяцца 5 камісій, пастаянныя і часовыя рабочыя групы. У рабоце АСЧ як міжурадавай арганізацыі ўдзельнічаюць 27 краін: Азербайджан, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, В'етнам, Грузія, Іран, Казахстан, Кітай, КНДР, Куба, Кіргізія, Латвія, Літва, Малдова, Манголія, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, Чэхія і Эстонія. Акрамя таго, у якасці назіральнікаў у АСЧ удзельнічаюць Нямецкая (ДБ АГ), Французская (СНЦФ), Грэчаская (АСЕ), Фінская (ВР), Сербская (ЖС) чыгункі і ЗАТ «Чыгунка Дьёр-Шопрон-Эбенфурт» (ЗАТ ДьШЭВ) і далучаныя прадпрыемствы-вытворцы чыгуначнай тэхнікі і абсталявання.

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 года. Спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце Пастаянных камісій АСЧ, а кіраўніцтва дарогі — у сесіях Нарады Міністраў і пасяджэннях Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак.

Дзейнасць Беларускай чыгункі нацэлена на ўмацаванне яе пазіцый на сусветным рынку транспартных паслуг.

Распрацаваныя і прынятыя на нарадах, канферэнцыях і семінарах АСЧ прававыя і тэхнічныя дакументы на справе спрыяюць бесперабойнай рабоце міжнародных транспартных калідораў, удасканаленню пасажырскіх і грузавых перавозак у зносінах паміж Еўропай і Азіяй.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год