Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2017 год

2 красавіка 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, прамысловых прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў за 2017 год. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Валерыем Страмуком.

Галіновае спаборніцтва сярод рабочых калектываў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі праводзіцца штогод у мэтах стымулявання вынікаў работы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

Па выніках работы за 2017 год у спаборніцтве сярод 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Магілёўскага аддзялення. Другое месца прысуджана Баранавіцкаму аддзяленню БЧ.

Сярод унітарных прадпрыемстваў пераможцам стаў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», другое месца прысуджана РУП «Дарвадаканал», трэцяе месца заваявала УП «Белжэлдорснаб».

Сярод калектываў арганізацый Беларускай чыгункі і адасобленых структурных падраздзяленняў вызначаны 25 пераможцаў галіновага спаборніцтва за 2017 год.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год