Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе

29 красавіка

Пасля паступлення паведамлення ад РУП «Брэстаўтадар» аб завяршэнні выканання работ аўтамабільнага пуцеправода на развязцы трасы М-10/Р-13, якія забяспечваюць бяспеку пропуску цягнікоў, 29 красавіка ў 1 гадзіну 47 хвілін быў адноўлены рух цягнікоў. З гэтага часу пропуск цягнікоў ажыццяўляецца сваім маршрутам.

На перыяд закрыцця перагону ў рэгіянальных зносінах змененым раскладам і маршрутам ішлі 13 цягнікоў са спазненнем ад 30 хвілін да 1 гадзіны. У міжрэгіянальных зносінах змененым раскладам і маршрутам ішлі 5 цягнікоў са спазненнем ад 1 да 5 гадзін.

Беларускай чыгункай прымаюцца меры па скарачэнні спазненняў усіх цягнікоў, якія ідуць з адхіленнямі ад раскладу.

Просім з разуменнем паставіцца да сітуацыі і прабачыць за прычыненыя нязручнасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана пасажырскай службай
Упраўлення Беларускай чыгункі

Да спісу навін за 2018 год