Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе

28 красавіка

28 красавіка 2018 года на БЧ паступіла інфармацыя ад балансатрымальніка аўтамабільнага пуцеправода на развязцы трасы М-10/Р-13 (363 кіламетр у раёне г. Лунінец) аб парушэнні цэласнасці канструкцыі пуцеправода і ўзнікненні пагрозы бяспецы руху цягнікоў пад гэтым пуцеправодам.

У сувязі з гэтым Беларускай чыгункай прынята рашэнне аб закрыцці руху цягнікоў на перагоне ЛунінецЛюшча ўчастка ЛунінецБаранавічы.

Гэты інцыдэнт выклікаў змяненне графіка руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку ЛунінецБаранавічы і пасажырскіх цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа: №609 ГомельГродна, №610 ГроднаГомель, №635 МінскПінск, №636 ПінскМінск, №658 БрэстВіцебск, №657 ВіцебскБрэст, а таксама цягнікоў міжнародных ліній №372 ЛьвоўМагілёў і №371 МагілёўЛьвоў.

Цягнікі міжрэгіянальных і міжнародных ліній будуць ісці змененым маршрутам праз станцыю Жабінка.

Цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа будуць ісці ад станцыі Баранавічы-Палескія да прыпыначнага пункта Дзятлавічы перагона ЛюшчаЛунінец. Далей пасажыры будуць ехаць аўтобусамі да станцыі Лунінец.

Са станцыі Лунінец будуць арганізаваны аўтобусныя зносіны да прыпыначнага пункта Дзятлавічы і далей цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа да станцыі Баранавічы-Палескія па распрацаваным раскладзе.

Ад станцыі Баранавічы-Палескія пасажыры будуць ехаць па раней набытых праязных дакументах.

Інфармаванне аб змене руху пасажырскіх цягнікоў будзе ажыццяўляцца цягніковымі і лакаматыўнымі брыгадамі, а таксама па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка цесна ўзаемадзейнічае з аператыўным штабам, створаным пры Лунінецкім раённым выканаўчым камітэце, і забяспечвае аказанне неабходнай дапамогі для хутчэйшай ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

Беларуская чыгунка просіць з разуменнем аднесціся да сітуацыі і прабачыць за прычыненыя нязручнасці.


 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год