Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларускія чыгуначнікі выканаюць аўтарскія і бардаўскія песні ў Лідзе

26 красавіка

28 красавіка ў 12:00 у Доме культуры чыгуначнікаў горада Ліды адбудзецца фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. Фестываль праводзіцца ў рамках Года малой Радзімы з мэтай садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, прыцягнення да актыўных заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю работнікаў арганізацый БЧ, а таксама абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні.

У фестывалі прынімаюць удзел выканаўцы аўтарскай і бардаўскай песні пераможцы адборачных тураў, якія адбыліся на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. Усяго 22 работніка Беларускай чыгункі.

Кожны ўдзельнік фестывалю прадставіць па два творы ў любой з намінацый: «Аўтар» альбо «Выканаўца». У намінацыі «Аўтар» удзельнікі выканаюць 12 творы на вершы і музыку ўласнага сачынення, а ў намінацыі «Выканаўца» 12 песні пад акампанемент акустычнай гітары з рэпертуару вядомых бардаў і рок-музыкаў (А.Галіча, Б.Акуджава, А.Міцяева, Ю.Візбара, А.Баля, В.Цоя, і інш.).

Пры ацэнцы творчасці ўдзельнікаў журы будзе ўлічваць выканальніцкае майстэрства, змест і мастацкі ўзровень выкананых твораў, якасць акампанементу і сцэнічную культуру выканання.

Пераможцам фестывалю будуць уручаны Дыпломы і памятныя прызы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2018 год