Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Красавік

  • 9 красавіка 2018
    Штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава карыстаюцца ўстойлівым попытам: Беларуская чыгунка падвяла вынікі першых трох месяцаў 2018 года

    У цэлым з моманту адкрыцця перасадачных зносін 10 снежня 2017 года паміж Мінскам і Варшавай перавезена ўжо больш за 27 000 пасажыраў. У гэтым годзе пасажырапаток маршруту паміж дзвюма сталіцамі з перасадкай у Брэсце застаецца стабільным — штомесяц яго выбіраюць больш за 7000 пасажыраў. Прычым па ліку білетаў, прададзеных з Мінска ў Варшаву і назад, назіраецца парытэт — гэта кажа пра запатрабаванасць перавозкі ў абодвух напрамках.

    Чытаць далей…
  • 5 красавіка 2018
    Лепшых па прафесіі на чыгуначным транспарце вызначылі на Беларускай чыгунцы

    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Конкурс штогод праводзіцца на БЧ з мэтай стымулявання вынікаў работы і павышэння майстэрства работнікаў.

    Чытаць далей…
  • 3 красавіка 2018
    10—11 красавіка ў Мінску адбудзецца другое пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа

    Сумесная рабочая група створана з мэтай рэалізацыі Пагаднення, заключанага паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа (далей — Пагадненне). Падпісанне сямістаронняга Пагаднення завяршылася ў красавіку 2017 г. у г. Мінску. Дзейнасць Сумеснай рабочай групы накіравана на развіццё чыгуначных транспартных маршрутаў у зносінах Кітай—Еўропа і чыгуначнай інфраструктуры, стварэнне транспартна-лагістычных аб'ектаў, забеспячэнне бесперашкоднага пропуску кантэйнерных цягнікоў з Кітая ў Еўропу і ўдасканаленне працэсаў арганізацыі перавозак.

    Чытаць далей…
  • Гомельскія чыгуначніцы — пераможцы першынства Беларускай чыгункі па валейболе
    2 красавіка 2018
    Гомельскія чыгуначніцы — пераможцы першынства Беларускай чыгункі па валейболе

    Гомельскія чыгуначніцы атрымалі бліскучую перамогу ў першынстве Беларускай чыгункі па валейболе сярод жаночых каманд аддзяленняў БЧ. Турнір адбыўся 31 сакавіка—1 красавіка на базе Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення чыгункі. Перамогу зборнай камандзе прынеслі Таццяна Калюк, Кацярына Гузава, Алёна Якімава, Вікторыя Сівак, Вікторыя Колб, Алёна Макарэўчук, Юлія Куц і Ганна Жукава.

    Чытаць далей…
  • 2 красавіка 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2017 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, прамысловых прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў за 2017 год. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Валерыем Страмуком.

    Галіновае спаборніцтва сярод рабочых калектываў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі праводзіцца штогод у мэтах стымулявання вынікаў работы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

    Чытаць далей…
Галоўная старонка сайта БЧ