Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў студзені 2018 года перавезла больш за 12 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

20 лютага 2018

Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 12 мільёнаў 143 тысячы тон грузаў, што склала 127,5% да аналагічнага перыяду 2017 года.

У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 4,5 мільёнаў тон, што на 30% больш, чым у студзені 2017 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 760 тысяч тон (111,6% да студзеня 2017 года).

Акрамя таго, у студзені 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку каля 7 мільёнаў тон грузаў (133% да студзеня 2017 года).

Грузаабарот чыгуначнага транспарту склаў 4 мільярды 178 мільёнаў тарыфных тона-кіламетраў, што на 30% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

У студзені 2018 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 5 мільёнаў 396 тысяч пасажыраў, што на 2,3% больш, чым у студзені 2017 года. У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай перавезена больш за 230 тысяч пасажыраў (101,3% да студзеня 2017 года). Аб'ём транзітных перавозак пасажыраў павялічыўся на 1,1% і склаў каля 37 тысяч чалавек.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год