Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка запрашае пасажыраў сустрэць Каляды ў кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі

05 студзеня 2018

6 і 7 студзеня «Навагодні экспрэс» зробіць па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава 5 рэйсаў: у 10.30, 12.00, 13.30, 15.00 і 16.30.

Пасажыры кожнага з рэйсаў стануць удзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення на станцыі Сасновы Бор «У госці да Дзеда Мароза», арганізаванага Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў. Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

7 студзеня адбудзецца закрыццё зімовага сезону 2017/2018 гадоў на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава.

Квіткі на «Навагодні экспрэс» можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (пр-т Незалежнасці, 86). Тэлефон для даведак — 267-25-22, 237-65-75.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год