Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520»
19 студзеня 2018
Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная Еўропа» пройдзе ў Вене з 20 па 22 лютага. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў.
«Стратэгічнае партнёрства 1520» — міжнародны бізнес-форум, які закліканы скаардынаваць намаганні гульцоў транспартнага рынку Еўразіі па фарміраванню цэласнай інфраструктуры міжнародных транспартных калідораў, стварэння максімальна камфортнага асяроддзя для перамяшчэння пасажыраў і грузаў.
Удзел Беларускай чыгункі ў рабоце міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму — гэта таксама магчымасць давесці інфармацыю кіраўнікам чыгунак, транспартных кампаній, грузаўтваральных прадпрыемстваў аб транзітнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцях Беларускай чыгункі па пропуску транзітнага грузапатоку.
На форуме выступяць кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін «шырокай» і «вузкай» каляі, транспартнага блока Еўрапейскай камісіі, профільных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі транспартна-лагістычных, машынабудаўнічых і будаўнічых кампаній краін Еўрасаюза і СНД.
Работа Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму будзе праводзіцца ў фарматах пленарных пасяджэнняў і круглых сталоў.
Начальнік Беларускай чыгункі прыме ўдзел у якасці спікера ў пленарнай дыскусіі на тэму: «Калідор «Еўразія» і Новы шаўковы шлях. Насустрач адзін аднаму». Сярод спікераў таксама ў дадзеным пасяджэнні возьмуць удзел Максім Сакалоў, міністр транспарту Расійскай Федэрацыі, Алег Белазёраў, генеральны дырэктар — старшыня праўлення ААТ «Расійскія жалезныя дарогі», Уладзімір Арцякоў, першы намеснік генеральнага дырэктара ГК «Растэх», старшыня расійскай часткі Расійска-Аўстрыйскага дзелавога савета, Андрэас Маттэ, генеральны дырэктар OBB-Holding AG і шэраг іншых. У рамках пленарнага пасяджэння будуць разглядацца такія тэмы як: «Транспарт і лагістыка. Як забяспечыць спалучэнне нацыянальных праектаў і ініцыятыў»; «Віды супрацоўніцтва. Як фарміруюцца грузы на маршрутах Усход—Захад і дзе шукаць крыніцы для новых транспартных паслуг»; «З Пекіна да Вены за 15 дзён. Як задаволіць растучы попыт на транзітныя перавозкі і што чыгуначны бізнес гатовы прапанаваць грузаўладальнікам».
Таксама дзелавая праграма форуму ўключае разгляд такіх пытанняў, як: праблематыка міжнароднай лагістыкі, фінансавання і будаўніцтва чыгуначнай інфраструктуры, паляпшэння тэхналагічнай інтэраперабельнасці 1520 і 1435. Удзельнікі мерапрыемства будуць праінфармаваны аб намаганнях чыгуначнага бізнесу ў частцы пашырэння геаграфіі і раскладу рэгулярных кантэйнерных цягнікоў у напрамку Кітай—ЕС—Кітай, ажыццяўлення паскоранага мытнага афармлення транзітных грузаў, фарміравання канкурэнтаздольных тарыфаў, укаранення перадавых лагістычных рашэнняў.
Упершыню мерапрыемства пад брэндам «1520» пройдзе на тэрыторыі Еўрасаюза.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год