Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнню бяспекі руху у 2018 годзе

17 студзеня 2018

Беларуская чыгунка удзяляе першачарговую ўвагу забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў. Чыгуначнікі штогод праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне няшчасных выпадкаў на чыгуначных пуцях.

План мерапрыемстваў па арганізацыі планава-папераджальнай сістэмы забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у 2018 году, уключае ў сябе каля 80 мерапрыемстваў, якія будуць ажыццяўляцца па 12 асноўных напрамках — пачынаючы з аналізу і прагназіравання фактараў, якія ўплываюць на бяспеку руху і заканчваючы мерапрыемствамі па забеспячэнні бяспекі руху ў асобных гаспадарках дарогі.

У тым ліку будзе рэгулярна праводзіцца абследаванне чыгуначнага транспарту агульнага карыстання і яго камунікацый на адпаведнасць патрабаванням эксплуатацыі і бяспекі руху. Прадугледжана правядзенне «Дзён бяспекі», сістэматычная праверка стану пуці, агляд пешаходных мастоў, камісійнае абследаванне пераездаў і пешаходных пераходаў, прылад сігналізацыі і сувязі і інш.

Будзе удзяляцца ўвага мерапрыемствам па ўдасканаленні прафесійнага майстэрства.

На гэты год таксама запланавана правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, рабочых нарад, школ перадавога вопыту па безаварыйнай працы і ўзорнаму утрыманню гаспадаркі, а таксама шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнню работы і утрыманню аднаўленчых і пажарных аварыйна-выратавальных цягнікоў, уключаючы арганізацыю дарожных палігонных вучэнняў.

Адначасова Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях,  з'яўляецца невыкананне мер бяспекі.

Так, у 2017 годзе адбылося 22 дарожна-транспартных здарэння пры перасячэнні чыгуначных пераездаў (за 2016 год — 13 выпадкаў). Усе выпадкі адбыліся не па віне чыгуначнікаў, а з'явіліся вынікам прамога парушэння Правілаў дарожнага руху.

У 2017 годзе на аб'ектах чыгуначнага транспарту адбылося 122 выпадкі невытворчага траўматызму, у якіх пацярпела 125 чалавек, у тым ліку 77 — траўміравана смяротна.

У тым ліку пацярпела 15 непаўналетніх, 6 з якіх загінулі. Асаблівую трывогу выклікаюць выпадкі траўміравання токам кантактнай сеткі. У 2017 годзе ад паражэння электрычным токам пацярпела 12 чалавек.

У 2017 годзе работнікамі ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі за парушэнне правілаў знаходжання на чыгуначных пуцях прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 904 чалавекі.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў за аналагічнае правапарушэнне прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 8924 чалавекі. Акрамя таго, за парушэнне правілаў праезду чыгуначных пераездаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 303 вадзіцеля транспартных сродкаў.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца: невыкананне грамадзянамі мер асабістай бяспекі, пераход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў. Пры гэтым неабходна адзначыць, што 45% пацярпелых грамадзян знаходзіліся ў момант траўміравання ў стане алкагольнага ап'янення.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў 2017 годзе праводзілася акцыя «Стоп — няправільны крок!», штоквартальна арганізоўваліся мерапрыемствы «Дзеці і бяспека», работнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у правядзенні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах і іншых мерапрыемствах.

Беларуская чыгунка нагадвае пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы бяспекі:

- не пераходзьце і не пераязджайце на аўтамабілі чыгуначны пераезд пры закрытым шлагбаўме і забараняльным сігнале святлафора.

- не хадзіце па чыгуначных пуцях;

- пераходзьце пуці толькі ва вызначаных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;

- перад пераходам пуці пераканайцеся ў адсутнасці рухаючагася цягніка;

- не пераходзьце пуці адразу пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;

- не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, растлумачвайце ім правілы бяспекі;

- не падлазьце пад вагоны.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год