Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В.А. Яцкевіча па выніках работы за 2017 год

31 студзеня 2018

Лаўрэатамі прэміі імя машыніста В.А. Яцкевіча па выніках работы за 2017 год сталі калектывы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, станцыі Калій, лакаматыўнага дэпо Лунінец, Віцебскага вагоннага дэпо, Віцебскага вагоннага ўчастка, Жлобінскай дыстанцыі пуці, Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння, Транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск Дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», чыгуначнай станцыі Віцьба УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Прэстыжнай дарожнай прэміяй адзначаны таксама калектывы цэха эксплуатацыі лакаматыўнага дэпо Баранавічы, пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Крычаў Магілёўскага вагоннага дэпо, рэзерву правадыроў Магілёўскага вагоннага ўчастка, акалодку № 6 Жабінкаўскай дыстанцыі пуці, лінейна-вытворчага ўчастка па абслугоўванню прылад СЦБ № 3 Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Лідскага раёна электразабеспячэння Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння, вытворчага ўчастка Свіслач Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі, аднаўленчага цягніка Полацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, лаўрэатамі прэміі сталі і асобныя работнікі Беларускай чыгункі: дзяжурны па чыгуначнай станцыі Рось Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Алена Седач, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Асіповічы Аляксандр Міхадзюк, аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Аляксандр Жэнеўскі, электронік Магілёўскага вагоннага ўчастка Аляксей Раманёк, вытворца работ участка рамонту Пуцявой машыннай станцыі № 71 Аляксандр Шаўцоў, электрамеханік Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувя зі Аляксандр Кандраценка, машыніст аўтаматрысы Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння Алег Мажэйка, майстар участка Магілёўгрузсэрвис Васіль Мароз, старэйшы рэвізор па бяспецы руху Баранавіцкага аддзялення БЧ Рыгор Бобыр.

Усім лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Трэба адзначыць, што прэмія імя машыніста В.А. Яцкевіча з'яўляецца адной з найбольш прэстыжных на Беларускай чыгунцы. Яна прысуджаецца чыгуначнікам штогод па выніках работы за папярэдні год з мэтай паляпшэння работы па забеспячэнні бяспекі руху і тэхнікі бяспекі, развіццю грамадскага кантролю, выхаванню чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовага абавязку.

Машыніст лакаматыўнага дэпо Мінск Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч загінуў, ратуючы жыццё пасажыраў у студзені 1967 года. Папярэджваючы наезд пасажырскага цягніка № 187 Мінск—Талін на групу адчапіўшыхся ад грузавога цягніка вагонаў на перагоне Пруды—Залессе, ён прыняў усе меры для прадухілення сутыкнення і праявіў высокае пачуццё абавязку, да канца застаючыся на сваёй пасадзе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і самаадданасць пры выкананні службовых абавязкаў Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год