Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка у 2018 годзе прадоўжыць зносіны з пасажырамі ў новым фармаце

17 студзеня 2018

У 2018 годзе ў мэтах дадатковага вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг кіраўнікі і спецыялісты Упраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў правядуць сустрэчы з насельніцтвам і патэнцыяльнымі карыстальнікамі транспартных паслуг у рэгіёнах.

Такія сустрэчы пройдуць 18 студзеня на вакзалах станцый: Маладзечна (пачатак у 16.00) і Падсвілле (14.00), таксама ў 14.00 у будынку Падсвільскага сельскага савета.

Акрамя гэтага сустрэчы з пасажырамі адбудуцца на вакзале станцыі Баранавічы-Палескія — 23 студзеня і на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны — 25 студзеня. Мерапрыемствы пачнуцца ў 14.00.

Правядзенне сустрэч з насельніцтвам — яшчэ адна магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах.

У рамках правядзення мерапрыемства, пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

Зносіны з пасажырамі ў новым фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў у рамках правядзення «Адзінага дня пасажыра». У 2018 годзе гэтыя мерапрыемствы працягнуцца і пройдуць у апошні чацвер 3-га месяца квартала (29 сакавіка, 28 чэрвеня, 27 верасня і 27 снежня) на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на Інтэрнэт-сайце дарогі www.rw.by.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы, якія будуць у далейшым аналізавацца і ўлічвацца (пры наяўнасці арганізацыйна-тэхнічных магчымасцяў БЧ) пры карэкціроўцы графіка руху цягнікоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год