Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка рэалізавала ў 2017 годзе больш 1 мільёна білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання

05 студзеня 2018

У 2017 годзе з выкарыстаннем плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання Беларускай чыгункай рэалізавана 1 мільён 2 тысячы 600 білетаў. Найбольш актыўна паслугамі тэрміналаў самаабслугоўвання пасажыры карысталіся на чыгуначных вакзалах у Мінску, Жлобіне, Баранавічах, Віцебску, Гомелі і Лунінцы.

З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў на БЧ праводзіцца праца па пашырэнні сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання і аптымізацыі месцаў іх ўстаноўкі. Так, у снежні тэрмінал самаабслугоўвання быў усталяваны ў падземным пераходзе з боку вуліцы Дружнай на станцыі Мінск-Пасажырскі. Таксама ў 2017 годзе тэрміналамі былі абсталяваны станцыі Маладзечна і Барысаў.

Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры могуць набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній, у тым ліку аформіць бясплатныя праязныя дакументы для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў. Дадзеная паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Рэспублікі Беларусь. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не збіраецца. Купляючы білеты праз тэрміналы, пасажыры могуць скарыстацца функцыяй «Захаваныя маршруты». Пры ўводзе ў тэрмінал плацежнай карткі, якой быў аплачаны білет у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты гэтага пасажыра, што дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага дзеянняў.

Сёння на БЧ ўстаноўлена 85 тэрміналаў самаабслугоўвання. Да канца 2018 года плануецца ўкараніць 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання з купюра — і манетапрыёмнікамі на станцыях і прыпыначных пунктах: ст. Мінск-Пасажырскі, п. п. Лошыца, п. п. Масюкоўшчына, п. п. Мінск-Паўночны, п. п. Лябяжы і ст. Беларусь.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год