Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць конкурс маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ па выніках працы за 2017 год

23 студзеня 2018

Конкурс маладзёжных ініцыятыў праводзіцца на БЧ ужо ў другі раз. Яго заснавальнікі — Беларуская чыгунка, Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Галіновы камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Дадзены конкурс арганізаваны з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Беларускай чыгунцы, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцей моладзі, а таксама ўкаранення на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычную цікавасць, пастаяннага павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі. Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца ў трох намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў, перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» і «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці».

Згодна з Палажэннем аб конкурсе ў ім могуць прыняць удзел прадстаўнікі працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя моладзевыя калектывы, якія складаюцца з ліку моладзі ва ўзросце да 31 года ўключна.

Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць ва Упраўленне Беларускай чыгункі не пазней за 16 лютага 2018 года на папяровым і электронным носьбітах.

Моладзевая ініцыятыва павінна ўтрымліваць электронную візітоўку (графічны малюнак у JPG-фармаце з дазволам не менш 800× 600рх, ілюстраваць сутнасць маладзёжнай ініцыятывы) і кароткае апісанне (мэты і задачы моладзевай ініцыятывы, аналіз паднятай праблемы, вынікі даследаванняў і (або) апісанне практычных распрацовак, рэалізацыю задумы, а таксама адпаведныя прыкладанні (фота- і відэаматэрыялы, графікі, табліцы, мультымедыйныя прэзентацыі і інш., аформленыя ў адвольнай форме).

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў сакавіку 2018 года, пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год