Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка на сакавіцкія святы ў зносінах з Расіяй прадугледзела прызначэнне дадатковых цягнікоў

22 студзеня 2018

Беларуская чыгунка на сакавіцкія святы ў зносінах з Расіяй прадугледзела прызначэнне дадатковых цягнікоў. З 7 па 11 сакавіка будзе курсаваць цягнік № 132/131 Брэст—Масква, з 6 па 11 сакавіка — цягнікі № 78/77 Гродна—Масква і № 249/250 Мінск—Санкт-Пецярбург. У цяперашні час у зносінах Беларусь—Расія білеты можна купіць за 60 сутак да адпраўлення цягніка. Беларуская чыгунка прапануе загадзя спланаваць паездкі ў Расію на сакавіцкія святы. Дадзеная паслуга продажу білетаў дзейнічае як пры адпраўленні цягнікоў з Беларусі ў Расію, так і пры руху ў зваротным кірунку. Набыць праязныя дакументы за 60 сутак можна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй акрамя: № 302/301 Мінск—Адлер, № 389/390 Мінск—Анапа і № 149/150 Мінск—Мінеральныя воды. Таксама, звяртаем увагу, што пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі: 20% ад агульнага кошту праезду групы ад 10 да 24 чалавек і 30% ад агульнага кошту праезду групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў. Пры вызначэнні колькасці складу групы, двое дзяцей, якія аплацілі праезд па дзіцячым тарыфе, лічацца за аднаго дарослага. Акрамя таго захоўваецца і прымяненне скідак: да 20% — у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ (акрамя цягнікоў: № 2/1 і № 26/25 у зносінах Мінск—Масква); 10% v пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне; 10% — скідка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад» пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах на цягнікі: № 26/25 Мінск—Масква, № 39/40 Полацк—Масква, № 56/55 Гомель—Магілёў—Масква, № 66/65 Мінск—Мурманск, № 76/75 Гомель—Масква, № 78/77 Гродна—Масква, № 83/84 Гомель—Санкт-Пецярбург, № 96/95 Брэст—Масква, № 132/131 Брэст—Масква. З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі. Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ Да спісу навін за 2018 год