Беларуская чыгунка будзе прадстаўляць свой транзітны патэнцыял на міжнародных выставах у 2018 годзе
12 студзеня 2018
Адным з важных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва Беларускай чыгункі у 2018 годзе з'яўляецца ўдзел дарогі ў міжнародных выставах, форумах і канферэнцыях.
У красавіку БЧ прадставіць свой транзітны патэнцыял на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ТрансРасія 2018», якая пройдзе ў Маскве. У маі ў Новасібірску прыме ўдзел у міжнароднай выставе транспартна-лагістычных паслуг, камерцыйнага транспарту і спецтэхнікі TransSiberia/Translogistika і VII міжнародным форуме «Транспарт Сібіры». У верасні — у г. Берліне (Германія) у Міжнароднай спецыялізаванай выставе па транспартным тэхналогіям і інавацыйным кампанентам «Inno Trans 2018».
У планах дарогі — удзел у кастрычніку ў мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня, які традыцыйна праходзіць у Мінску.
У бягучым годзе Беларуская чыгунка правядзе Міжнародную канферэнцыю, прысвечаную рынку чыгуначных паслуг, лагістыцы, экспедаванню і тарыфам, з удзелам экспедытарскіх арганізацый. Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі і правядзенню тэматычных круглых сталоў у г. Маскве (Расійская Федэрацыя) і г. Калінінградзе (Расійская Федэрацыя).
Таксама БЧ плануе ўдзел у 10 Балтыйскім транспартам форуме (Калінінград), ва Усходнім эканамічным форуме-2018 (Уладзівасток, Расія).
Беларуская чыгунка працягне актыўна развіваць супрацоўніцтва з чыгуначнымі кампаніямі замежных дзяржаў у рамках дзейнасці Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках"(КСТП) па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак.
Так, у лютым у Вене (Аўстрыя) дарога прыме ўдзел у Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная Еўропа». У сакавіку ў Варшаве з удзелам БЧ пройдзе чацвёртая сесія Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамым міжнародным чыгуначным паведамленні. У маі ў Кыргызстане БЧ возьме ўдзел у 68 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці, у кастрычніку ў 69 пасяджэнні Савета. У чэрвені ў Іспаніі дэлегацыя беларускай магістралі будзе ўдзельнічаць у сесіі 92 Генеральнай асамблеі Міжнароднага саюза чыгунак. А ў кастрычніку ў Астане з удзелам БЧ пройдзе XXVII Пленарнае пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках».
Будзе нададзена ўвага развіццю двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы Украіны, Польшчы.
У другім квартале ў Мінску плануецца правядзенне другога пасяджэння Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні Кітай—Еўропа.
Прыярытэтным для Беларускай чыгункі будзе вырашэнне пытанняў, накіраваных на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў, развіццё пасажырскіх перавозак, правядзенне ўзгодненай і канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі, прымяненне электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў пры арганізацыі перавозак у міжнародных зносінах, узгадненне сумесных дзеянняў, накіраваных на развіццё інфраструктуры памежных чыгуначных участкаў на асноўных напрамках пасажыра- і грузапатокаў.
У планах дарогі далейшае развіццё супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнага рухомага саставу, тэхнікі, абсталявання з мэтай укаранення на дарозе энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год