Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Аплаціце праезд! Беларуская чыгунка ў 2017 годзе аштрафавала больш за 8 тысяч безбілетнікаў

31 студзеня 2018

У 2017 годзе кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 55294 праверкі. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа, на долю якіх прыйшлося 53308 праверак (96,4% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

Да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнута 8027 грамадзян, у дачыненні да 947 пасажыраў складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах аштрафавана 1016 чалавек.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафу і тарыфу на суму 179,95 тысячы рублёў.

Беларуская чыгунка працягвае работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Звяртаем увагу!

З 31 студзеня 2018 года памер штрафу за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній зменены і складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Гэта прадугледжана Законам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», апублікаваным 20 студзеня 2018 года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2017 г. № 997 з 1 студзеня 2018 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 24,5 рубля, гэта значыць памер штрафу за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній з 31 студзеня 2018 года складзе ад 12,25 рублёў да 24,5 рублёў.

Таксама Законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць (штраф у памеры 0,2 базавай велічыні) за неаплачаны правоз ручной паклажы, колькасць або памер якой перавышаюць устаноўленыя заканадаўствам нормы бясплатнага правозу (вагой больш за 36 кілаграмаў, памерам па суме трох вымярэнняў, які перавышае 200 сантыметраў).

Штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній не змяніўся і складае 0,7 базавай велічыні, у міжрэгіянальных і міжнародных лініях памер штрафу таксама застаўся без змен і складае 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год