Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Сёння на Беларускай чыгунцы стартавала акцыя «Дзеці і бяспека»

18 снежня 2017

Напярэдадні і падчас зімовых школьных канікул з 18 снежня па 7 студзеня Беларуская чыгунка традыцыйна праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу нададуць папярэджанні дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. На вакзалах і ў цягніках будзе арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 117 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 6% менш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Пацярпела 120 грамадзян, з іх 15 — непаўналетніх. Каля 33% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у неўстаноўленым месцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год