Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Дарвадаканал» Беларускай чыгункі — уладальнік Ганаровай граматы Мінгарвыканкама

22 снежня 2017

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Мінска, шматлікія перамогі ў галіновых спаборніцтвах сярод арганізацый Беларускай чыгункі Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Дарвадаканал» Беларускай чыгункі ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінгарвыканкама.

Трэба адзначыць, што гэта не адзіная ўзнагарода прадпрыемства. Да прыкладу, па выніках конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2016 год» РУП «Дарвадаканал» прызнана пераможцам у намінацыі «Аб'ект года» з прысуджэннем Ганаровага дыплома за будаўніцтва аб'екта «Бурэнне свідравін №5в, 18в, 21б, 25в у/з №8 «Віцькаўшчына». У 2015 годзе прадпрыемства перамагло ў намінацыі «Аб'ект года» (за 2014 год) у катэгорыі «Рэканструкцыя». За забеспячэнне высокага ўзроўню якасці паслуг і ўкараненне эфектыўных метадаў кіравання РУП «Дарвадаканал» стала лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2014 года, а ў 2017 годзе прадпрыемства паспяхова прайшло інспекцыйны кантроль экспертнай групы на пацвярджэнне звання лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Даведачна

Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Дарвадаканал» было створана 15 снежня 2003 года. Заснавальнікам з'яўляецца дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».

У склад прадпрыемства ўваходзяць 19 участкаў водазабеспячэння, рамонтна-будаўнічы ўчастак, тэрытарыяльна размешчаных ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь.

У гаспадарчым вядзенні прадпрыемства знаходзяцца 730 км магістральных сетак вадаправода, 214 артэзіянскіх свідравін і помпавых станцый, 69 воданапорных вежаў і рэзервуараў, 13 станцый абезжалезвання, 10 ачышчальных збудаванняў і інш. аб'екты. Асноўны від дзейнасці — эксплуатацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення на Беларускай чыгунцы з мэтай бесперабойнага забеспячэння перавозачнага працэсу і забеспячэнне іншых спажыўцоў паслугамі водазабеспячэння, водаадвядзення і ачысткі сцёкавых вод. Акрамя асноўнай дзейнасці РУП «Дарвадаканал» займаецца будаўнічай дзейнасцю (новае будаўніцтва, рэканструкцыя, мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год