Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікі і партнёры!

29 снежня 2017

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Гэтыя радасныя і светлыя святы — яркія сімвалы надзеі на лепшае, на тое, што ўсё добрае памножыцца, а самыя жаданыя планы і мары абавязкова ажыццявяцца!

Мы праводзім асаблівы для роднай магістралі год — юбілейны. Азіраючыся на падзеі больш за паўтаравекавую даўнасць немагчыма не дзівіцца таму цуду, якое стварыла праца нашых папярэднікаў. Іх мары, упартасць і вера ў будучыню чыгункі дастойны павагі і пашаны.

Цяперашняе пакаленне чыгуначнікаў годна працягвае слаўныя традыцыі галіны, галоўная з якіх — уменне шырока мысліць і паслядоўна ўвасабляць у жыццё самыя смелыя планы. І 2017 год стаў таму пацвярджэннем.

З кожным годам мы расцем і развіваемся для пасажыраў, грузаўладальнікаў і нашых партнёраў, і на гэтым пуці развіцця мы не маем права спыняцца на дасягнутым. Толькі сумесная ўзгодненая праца, накіраваная на дасягненне агульнага выніку, прывядзе нас да поспеху ў вырашэнні пастаўленых перад намі задач.

Для Беларускай чыгункі кожны новы год — гэта новыя планы, якія становяцца рэальнымі, калі іх падмацоўваюць цвёрдая воля, адказная і ўпартая праца кожнага з нас, і жаданне зрабіць транспартную галіну краіны моцнай і канкурэнтаздольнай.

Няхай Новы год ўдыхне ў працу калектыву беларускіх чыгуначнікаў яшчэ больш ініцыятывы і энтузіязму, а добрыя традыцыі мінулых гадоў саграваюць нашы сэрцы і душы.

Новы год — гэта сямейнае свята. Няхай нашы сем'і заўсёды будуць для нас крыніцай радасці і душэўнай раўнавагі, даруя цяпло і ўтульнасць сямейнага ачага, сяброўскую падтрымку і любоў блізкіх людзей.

Няхай у жыцці і ў пуці нам ўсім спадарожнічае поспех!

Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўсяго самага добрага і светлага.

З Новым годам і Калядамі!



Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў Да спісу навін за 2017 год