Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка далучылася да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

14 снежня 2017

14 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва Беларускай чыгункі і прафсаюзнага камітэта Упраўлення БЧ сустрэлася з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат».

У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 102 вучня ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, а Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі. Акрамя таго, Беларускай чыгункай была аказана спонсарская дапамога для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Таксама выхаванцам школы-інтэрната творчыя калектывы сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў падаравалі святочную культурную праграму. Перад рабятамі выступілі ўдзельнікі заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і цыркавой студыі «Белая Русь», тэатра танца «Сімпатык», брэйк-данс каманды «Повэр Рэнджар».

Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» для арганізацый Беларускай чыгункі ўжо стаў добрай традыцыяй. Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы. У гэтым годзе навагодні дабрачынны марафон будзе працягвацца з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года.

У мінулым годзе за час правядзення акцыі «Нашы дзеці» арганізацыі Беларускай чыгункі наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У цэлым за час акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка аказала матэрыяльную дапамогу амаль 2 тысячам дзяцей на агульную суму больш за 44 тысяч беларускіх рублёў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год