Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

28 снежня Беларуская чыгунка праводзіць Адзіны дзень пасажыра

27 снежня 2017

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі.

Мерапрыемства пройдзе на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Упраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнню транспартнага абслугоўвання на магістралі пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

Зносіны ў дадзеным фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо трэці год запар. У бягучым годзе ўжо праведзена 3 Адзіных дня пасажыра з перыядычнасцю кожны апошні чацвер 3-га месяца квартала.

Мерапрыемства атрымала станоўчыя водгукі ад пасажыраў. У асноўным, у адрас беларускай магістралі паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, а таксама па ўдасканаленні работы пасажырскага комплексу.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год