Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

22 снежня цягнік «Навагодні экспрэс» адправіцца ў першы рэйс па Дзіцячай чыгунцы

21 снежня 2017

22 снежня ў 13.30 першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, якім кіруюць юныя чыгуначнікі, адправіцца з перона станцыі Заслонава. Ён будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 22 снежня па 7 студзеня.

22, 28 снежня і 1 студзеня цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Заслонава ў 13.30, 15.00 і 16.30.

23, 24, 25, 30 снежня і 6, 7 студзеня «Навагодні экспрэс» здзейсніць 5 рэйсаў: у 10.30, 12.00, 13.30, 15.00 і 16.30.

27, 29 і 31 снежня пракаціцца на навагоднім цягніку можна будзе ў 10.30, 12.00 і з 13.30.

Таксама ў гэтым святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі наведвальнікаў Дзіцячай чыгункі чакае прыемны сюрпрыз: адбудуцца розныя конкурсы і віктарыны, прысвечаныя гісторыі беларускай чыгункі. У іх змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Пераможцам будуць уручаны памятныя падарункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год