Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

20 снежня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўпершыню выступіў Прэзідэнцкі аркестр і названы двухмільённы інтэрнэт-пасажыр

20 снежня 2017

Сумесны музычны праект Беларускай чыгункі і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна прайшоў на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 155-годдзю Беларускай чыгункі.

У «музычнае падарожжа» з удзелам таленавітых музыкаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь адправіліся пасажыры, госці, работнікі і ветэраны беларускай магістралі. На працягу гадзіны з 12.40 да 13.40 ў зале чакання на трэцім паверсе вакзала гучалі сусветныя хіты і нацыянальныя мелодыі розных краін.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных, і асабліва для чыгуначнікаў, было выкананне «Спадарожнай песні», якой адкрыўся канцэрт.

Бо менавіта гэта песня была напісана пад уражаннем, якое зрабіла першая ў Расіі Царскасельская чыгунка на рускае грамадства першай паловы 19 стагоддзя і, асабліва, на двух яе вялікіх прадстаўнікоў — паэта Н. Кукальніка і кампазітара М. Глінку пасля некалькіх паездак па ёй.

Паэт Н. Кукальнік і кампазітар М. Глінка вобразна выказалі ўсю душу, усё мінулае, увесь духоўны ўклад развіцця чыгункі.

«Дым столбом, кипит, дымится пароход.

Пестрота, разгул, волненье

Ожиданье, нетерпенье

Веселится и ликует весь народ.

И быстрее, шибче воли

Поезд мчится в чистом поле».

І, нягледзячы на тое, што мелодыя «Спадарожнай песні» напісана ў 19 стагоддзі, яркае выкананне Прэзідэнцкага аркестра, было сугучна з рытмам і ладам Беларускай чыгункі 21 стагоддзя.

Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі падзякаваў калектыву аркестра і дырыжору Віталю Кульбакову за яркае выступленне, павіншаваў калектыў з 15-годдзем, якое яны адзначаюць у 2017 годзе, і пажадаў выдатным музыкантам моцнага здароўя, творчага даўгалецця і любові гледачоў.

Сёння ў рамках выступлення аркестра быў названы двухмільённы інтэрнэт-пасажыр 2017 года. Ім стаў Кашпур Ілья Аляксандравіч. Начальнік пасажырскай службы Упраўлення БЧ Аляксандр Захарэвіч уручыў Ільі імянны сэртыфікат, які пацвярджае яго статус і памятны сувенір. Таксама на працягу года Ілья зможа бясплатна карыстацца паслугамі СВ Клуба на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.

Двухмільённы інтэрнэт-пасажыр 2017 года здзейсніць паездку 4 студзеня 2018 года па маршруце Мінск—Брэст—Варшава.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі:155-годдзе
Да спісу навін за 2017 год