Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

20 снежня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбудзецца канцэрт Прэзідэнцкага аркестра

14 снежня 2017

Сумесны музычны праект Беларускай чыгункі і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна праводзіцца на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўпершыню і прымеркаваны да 155-годдзя Беларускай чыгункі.

На працягу гадзіны з 12.40 да 13.40 у зале чакання на трэцім паверсе вакзала пасажыры, госці і жыхары сталіцы адправяцца ў музычнае падарожжа з удзелам таленавітых музыкантаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, дзе будуць гучаць сусветныя хіты і нацыянальныя мелодыі розных краін. Сімвалічна, што выступ калектыву праходзіць у год яго 15-годдзя.

Сярод гледачоў на канцэрце таксама будуць прысутнічаць актывісты ГА «БРСМ», работнікі і ветэраны беларускай магістралі.

Галоўным для Беларускай чыгункі заўсёды быў і застаецца пасажыр. Для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў штогод мадэрнізуюцца вакзальныя комплексы, укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, з кожным годам расце продаж білетаў праз Інтэрнэт.

20 снежня на канцэрце запланавана ўшанаванне двухмільённага інтэрнэт-пасажыра, якому будзе ўручаны памятны падарунак і імянны сертыфікат, які пацвярджае дадзены статус.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 
Да спісу навін за 2017 год