Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

155 гадоў — з песняй па шляху! 27 снежня на вакзалах Беларускай чыгункі адбудуцца канцэртныя праграмы для пасажыраў

26 снежня 2017

27 снежня ў рамках святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі на вакзалах абласных цэнтраў і буйных чыгуначных вузлоў пройдуць канцэрты. Для пасажыраў і гараджан выступяць творчыя калектывы культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў беларускай магістралі.

У Мінску на чыгуначным вакзале з 13.00 да 14.00 выступіць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Церніца» Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення.

У зале чакання вакзала станцыі Орша з 13.00 да 14.00 адбудзецца зводны канцэрт творчых калектываў аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў.

На вакзале станцыі Гродна з 13.00 да 14.00 адбудзецца выступ вакальнай групы народнага хору лакаматыўнага дэпо Баранавічы, а таксама салістаў баранавіцкага Дома культуры чыгуначнікаў Аляксандра Конюха і Алены Легосцевай. У праграме — эстрадныя і народныя песні, а таксама песні пра чыгунку.

У Брэсце ў канцэрце ў зале чакання вакзала прыме ўдзел мужчынскі вакальны ансамбль «Фартуна» і іншыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення. Пачатак праграмы ў 11.45.

Пасажыраў вакзала станцыі Гомель з 13.00 да 14.00 парадуюць сваімі выступленнямі артысты народнага хору «Берагіня», народнага ансамбля песні «Гамяльчанка» і вакальнай студыі «Санорэ».

На вакзале ў Магілёве выступіць народны вакальны ансамбль «Прыдняпроўскія сяброўкі». Пачатак выступу ў 13.00.

У Віцебску ў зале чакання выступіць аркестр народных інструментаў Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення, які выканае айчынныя і чыгуначныя мелодыі. Пачатак канцэрту ў 13.00.

Беларуская чыгунка віншуе пасажыраў са 155-годдзем магістралі і запрашае ўсіх жадаючых стаць гледачамі канцэртных праграм на чыгуначных вакзалах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год