Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі паспяхова выступіла ў Адкрытым міжнародным кубку РФСТ «Лакаматыў» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак

09 кастрычніка 2017

Адкрыты міжнародны кубак РФСТ «Лакаматыў» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак прайшоў з 5 па 8 кастрычніка ў горадзе Зеленаградску (Расія). Ён быў арганізаваны ўжо ў пяты раз. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды чыгуначных адміністрацый Беларусі, Латвіі і Расіі (4 мужчынскія і 4 жаночыя каманды). Прадстаўніцы Беларускай чыгункі ўжо ў трэці раз запар атрымалі ўпэўненую перамогу ў гэтым турніры, мужчыны ў гэтым годзе занялі трэцяе месца.

Лепшымі гульцамі спаборніцтваў ад Беларускай чыгункі, на думку арганізатараў, сталі намеснік дырэктара культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення дарогі Уладзімір Глазуноў і інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ Жанна Кутасіна. Лепшымі нападаючымі прызнаныя рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення дарогі Дзяніс Канончык і эканаміст па працы аддзела арганізацыі працы і заработнай платы ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» Алена Макарэўчук.

Акрамя таго, чатыры прадстаўнікі БЧ: намеснік дырэктара культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення дарогі Уладзімір Глазуноў, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ Жанна Кутасіна, электрамеханік групы цягавых падстанцый Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Юрый Куц і спецыяліст аддзела па ідэалагічнай, сацыяльнай і культурна-масавай рабоце ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» Кацярына Гузава прынялі ўдзел у «Матчы зорак», якім традыцыйна і завяршыўся кубак РФСТ «Лакаматыў» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак.

26—29 кастрычніка ў Брэсце пройдзе аналагічны міжнародны турнір па валейболе, у якім прымуць удзел каманды БЧ, Кастрычніцкай, Калінінградскай, Маскоўскай чыгунак, а таксама каманда з Славакіі.

Даведачна:

З 1998 года мужчынская і жаночая зборныя каманды па валейболе Беларускай чыгункі сустракаліся ў таварыскіх сустрэчах з камандамі па валейболе Калінінградскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД» у Калінінградзе, Светлагорску, Зеленаградску (Расія), а таксама ў спаборніцтвах Міжнародных турніраў па валейболе ў Брэсце і Магілёве (Беларусь).

З 2013 года па запрашэнні ГА РФСТ «Лакаматыў» зборныя каманды Беларускай чыгункі па валейболе прымаюць удзел у Адкрытых міжнародных кубках ГА РФСТ «Лакаматыў».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год