Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікі Беларускай чыгункі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

11 кастрычніка 2017

Урачыстая цырымонія адбылася 11 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі. Дзяржаўныя ўзнагароды 130 лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў ўручыў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. У ліку ўзнагароджаных — 3 работнікі Беларускай чыгункі. За шматгадовую плённую працоўную дзейнасць на чыгуначным транспарце, вялікі асабісты ўклад у яго развіццё і ўдасканаленне манцёр пуці Жлобінскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення чыгункі Аляксандр Старавойтаў, аглядчык-рамонтнік вагонаў вагоннага дэпо Брэст Генадзь Маркевіч, электраманцёр па абслугоўванні прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Брэсцкага аддзялення БЧ Іван Чэчун ўдастоены медалёў «За працоўныя заслугі». Адпаведны Ўказ «Аб узнагароджанні» падпісаў 25 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Уручаючы ўзнагароды, Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў адзначыў, што шчыра рады сустрэчы з чыгуначнікамі напярэдадні дня ўтварэння Беларускай чыгункі, якой у снежні спаўняецца 155 гадоў. «Многія з вас аддалі роднай магістралі не адзін дзясятак гадоў і не ўяўляюць свайго жыцця без чыгункі. Вы — аснова працоўнага калектыву і прыклад адданасці сваёй справе. Дзякуючы вашай працы забяспечваецца перавозачны працэс пры безумоўным забеспячэнні бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту».

Медаль «За працоўныя заслугі» была заснавана 13 красавіка 1995 года. Пачынаючы з 1996 года, гэтай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены 69 работнікаў беларускай магістралі.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год