Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Міжнародным пасажырскім форуме ў Астане (Рэспубліка Казахстан)

07 верасня 2017

7—8 верасня ў Астане (Рэспубліка Казахстан) праходзіць Міжнародны пасажырскі форум. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае намеснік Начальніка БЧ Уладзімір Балахонаў.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўваюць ключавыя пытанні развіцця пасажырскіх перавозак ва ўмовах сучасных тэндэнцый. Сярод якіх роля дзяржавы ў рэгуляванні і развіцці рынку  паслуг, якія прадстаўляюцца, забеспячэнне бяспекі, камфорту, сэрвісу і новых тэхналогій абслугоўвання пасажыраў у цягніках і на вакзалах, а таксама ўдасканаленне электронных сістэм і іншыя.

Таксама на парадку дня форуму — азнаямленне з прадукцыяй завода «Тулпар-Тальго», наведванне вакзальнага комплексу «Астана-Нурлы жол» і Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Expo-2017».

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу забеспячэнню бяспекі і камфорту пасажыраў у цягніках і на вакзальных комплексах. Так, у мэтах фарміравання высокага ўзроўню абслугоўвання на БЧ ў 2016 годзе ўкаранёны стандарт прадпрыемства «Абслугоўванне пасажыраў у цягніках (вагонах) Беларускай чыгункі», у якім рэгламентаваны патрабаванні да паслуг, якія прадастаўляюцца ў цягніках, да салонаў вагонаў для зноў закупляемага і мадэрнізуемага рухомага саставу , да знешняга выгляду і этыцы паводзін абслуговага персаналу, да абслугоўвання пасажыраў і падтрымання санітарнага стану ў вагонах і г. д.

У мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў закупляецца новы рухомы састаў, мадэрнізуюцца вакзальныя комплексы, развіваюцца і ўдасканальваюцца спадарожныя сэрвісы для пасажыраў, заснаваныя на IT-тэхналогіях, такія, як сістэмы электронных продажаў, прадастаўленне магчымасці бясплатнага карыстання Інтэрнэтам на вакзалах і ў цягніках, развіццё інфармацыйных рэсурсаў у сеткі Інтэрнэт і іншыя кірункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год