Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

29 верасня 2017

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўке «Транспарт і лагістыка-2017» і Беларускім транспартным кангрэсе. Міжнародны транспартны форум пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 3 па 5 кастрычніка па адрасе пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.

Цяперашні ўдзел у выстаўке будзе праходзіць пад эгідай 155-годдзя Беларускай чыгункі, юбілей якой магістраль будзе адзначаць у снежні бягучага года. Гісторыя дарогі, яе сучаснае развіццё і перспектывы знойдуць дастойнае месца ў афармленні стэнда, важным складальнікам якога будзе выкарыстанне фірменнага стылю дарогі і яркіх дэталяў чыгуначнай атрыбутыкі.

На адной пляцоўцы з Беларускай чыгункай размесціцца стэнд дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Дызайн стэнда аформлены з улікам 25-годдзя прадпрыемства.

Удзельнікам выстаўкі будзе прадстаўлена інфармацыя аб транспартна-лагістычных паслугах Беларускай чыгункі, яе транзітным патэнцыяле, новых праектах, рэалізаваных за мінулы год.

Прадугледжана правядзенне шэрагу прэзентацый па розных напрамках: укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый, развіццё інфраструктуры, сэрвіснага абслугоўвання кліентаў, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і інш.

У мэтах далейшага прасоўвання беларускіх тавараў на знешнія рынкі прадугледжан шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзелавымі партнёрамі.

Таксама запланаваны ўдзел у пленарным пасяджэнні «Спалучэнне транспартна-лагістычнай сістэмы Беларусі з Эканамічным поясам Шаўковага шляху», канферэнцыях «Новыя напрамкі ў арганізацыі пасажырскіх перавозак», «Удасканаленне арганізацыі выканання перавозак грузаў» і міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кантэйнерызацыя і эфектыўнае кіраванне ў ланцугах паставак», на якіх будуць абмяркоўвацца надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны.

Беларуская чыгунка ў рамках работы Беларускага транспартнага тыдня арганізуе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне новых грузапатокаў і павышэнне прывабнасці чыгуначных перавозак.

Таксама ў рамках мерапрыемстваў на выставачнай пляцоўцы Беларускай чыгункі прадугледжана правядзенне 04.10.2017 музычнай паўзы і віктарыны, прысвечанай гісторыі Беларускай чыгункі.

Перад удзельнікамі і гасцямі выстаўкі выступіць струнны квартэт «Astorio», у выкананні якога прагучаць сусветныя хіты розных эпох і музычных культур.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год