Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 верасня Беларуская чыгунка праводзіць Адзіны дзень пасажыра

28 верасня 2017

Правядзенне інфармацыйнага мерапрыемствы «Адзіны дзень пасажыра» прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі.

У Адзіным дне пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў.

У рамках правядзення мерапрыемства, пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

Да канца года Адзіны дзень пасажыра на Беларускай чыгунцы пройдзе таксама 28 снежня.

Зносіны з пасажырамі ў новым фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў, і мае нямала станоўчых водгукаў. У асноўным, на адрас беларускай магістралі паступалі прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, па ўдасканаленні працы пасажырскага комплексу.

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на Інтэрнэт-сайце дарогі www.rw.by.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы. Нам вельмі важна ваша меркаванне.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год