Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За тыдзень па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск—Рыга БЧ рэалізавала ўжо каля 70 білетаў

03 жніўня 2017

Беларуская чыгунка за тыдзень па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск—Рыга № 87/88 рэалізавала ў 2,5 разы больш білетаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Нагадаем, Беларуская чыгунка з 25 ліпеня 2017 года адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі у міжнародных зносінах як пры праездзе «туды», так і «назад».

Пачынаючы з даты адпраўлення цягніка 01.09.2017, кошт праязных дакументаў (білетаў) фарміруецца ў залежнасці ад тэрмінаў іх набыцця пасажырамі і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

Купляючы білеты за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка пры напаўняльнасці пасажырскага вагона менш за 10%, кошт праезду будзе ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да адпраўлення. Па меры павелічэння запаўняльнасці вагона ў дадзены перыяд кошт праезду будзе павялічвацца да поўнай велічыні.

Дадзены праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год