Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава запрашае адзначыць пачатак навучальнага года разам

22 жніўня 2017

27 жніўня з 12.00 да 13.00 на станцыі «Заслонава» Дзіцячай чыгункі (ДЧ) наведвальнікі змогуць паглядзець канцэрт, падрыхтаваны калектывамі аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ «Вось і лета прайшло!». У праграме — выступленне вакальнага ансамбля «Зорачкі», Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі», Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цыркавой студыі «Белая Русь».

Акрамя таго, 27 жніўня з 11.00 да 16.40 па Дзіцячай чыгунцы будзе курсіраваць цягнік «Сталічны экспрэс». Ён традыцыйна правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Таксама ў апошнія летнія дні 30 і 31 жніўня наведаць ДЧ жыхары і госці сталіцы змогуць з 11.00 да 14.00.

Працягне сваю працу Дзіцячая чыгунка і ў верасні. Рух цягнікоў будзе арганізавана па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40. Завершыцца 62-і сезон 24 верасня.

У кастрычніку Дзіцячая чыгунка запрашае вучняў 5—7 класаў для заняткаў у гуртку «Юны чыгуначнік». Хлопцы будуць асвойваць асноўныя чыгуначныя дысцыпліны: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак».

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі па адрасе www.minsk.rw.by/social_sphere/children_railway, а таксама па тэлефоне ў Мінску 267-25-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год