Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 50 000 пасажыраў скарысталіся бясплатным Wi-Fi на вакзалах Беларускай чыгункі

25 жніўня 2017

Месяц таму Беларуская чыгунка пачала прамысловую эксплуатацыю паслугі бесправаднога інтэрнэту. З моманту запуску бясплатным доступам у інтэрнэт у чаканні цягніка ўжо скарысталася больш за 50 000 чалавек. Лідарам па колькасці падключэнняў да Wi-Fi сеткі стаў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Тут было зарэгістравана амаль 15 000 унікальных карыстальнікаў. На другім месцы пасажыры з Брэста — на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны бясплатны Wi-Fi «злавілі» больш за 4750 ўладальнікаў мабільных прылад. Трэцяе месца ля вакзала станцыі Гомель — тут было здзейснена больш за 3500 падключэнняў. Замыкаюць пяцёрку самых актыўных карыстальнікаў новай паслугі пасажыры з Магілёва і Віцебска.

Нагадаем, па замове Беларускай чыгункі зоны Wi-Fi на ўсіх чыгуначных вакзалах краіны разгарнула кампанія МТС. У залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце працуе 103 пункту доступу. Бясплатны Wi-Fi даступны наведвальнікам вакзалаў ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечна, Оршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год