Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка гатова забяспечыць заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года

17 жніўня 2017

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі — 2017 года.

Магістраль своечасова прадастаўляе рухомы састаў для перавозкі збожжавых згодна з заяўкамі прадпрыемстваў, дарога мае неабходны парк збожжавозаў. У цяперашні час штодня са станцый беларускай магістралі адгружаецца больш за 100 вагонаў з збожжавымі грузамі.

Беларускай чыгункай арганізавана пры неабходнасці кругласутачная пагрузка і выгрузка збожжа. Гэта работа вядзецца таксама ў выхадныя дні.

У мэтах забеспячэння перавозак збожжа ў Цэнтры кіравання перавозкамі і ў аддзяленнях Беларускай чыгункі усталяваны дыспетчарскі кантроль па своечасовай падачы і ўборцы вагонаў з збожжавых элеватараў і пасоўваннем грузаў.

Акрамя таго, у пачатку верасня дарога плануе прыступіць да перавозкі плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год