Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 жніўня на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

08 жніўня 2017

Напярэдадні навучальнага года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з 30 жніўня па 10 верасня. Мэта акцыі папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прымуць удзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

Праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна. У летні перыяд — гэта сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 78 выпадкаў невытворчага траўматызму, пацярпела 79 чалавек: 46 загінула і 33 траўмавана. У тым ліку — 7 непаўналетніх.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу прафілактыцы невытворчага траўматызму. У мэтах папярэджання і забеспячэння грамадскага парадку на дарозе дзейнічаюць 74 дружыны, работнікамі якіх ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і ваенізаваных аховай за 6 месяцаў гэтага года праведзена больш за 2200 рэйдаў, адпрацавана 186 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры, арганізавана каля 3500 выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Ахоп насельніцтва складае звыш 179 тысяч грамадзян, больш за 96 тысяч з якіх — непаўналетнія. Распаўсюджаныя больш за 19 тысяч прафілактычных памятак. За праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 748 чалавек, штрафы спагнаныя на суму больш 3400 рублёў.

У рамках тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян за першае паўгоддзе гэтага года Беларускай чыгункай зроблены рамонт 11 пасажырскіх платформаў, 8 пешаходных пераходаў, аднаго пешаходнага моста. Таксама палепшана асвятленне на 111 чыгуначных пераездах і на 26 пасажырскіх платформах. Акрамя таго, выраблена асфальтаванне 48 чыгуначных пераездаў.

У мэтах прыцягнення дадатковай увагі грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту ўстаноўлены 306 новых папераджальных плакатаў па бяспецы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год