Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў правядзе рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі «ДБ Карго» АГ і АТ «ДБ Карго Польска»

21 чэрвеня 2017

22 чэрвеня ў Брэсце першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў правядзе рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі «ДБ Карго» АГ і АТ «ДБ Карго Польска».

У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць вынікі працы па перавозцы грузаў за мінулы перыяд бягучага года, а таксама актуальныя пытанні далейшага супрацоўніцтва, уключаючы выпрацоўку ўзгодненых дзеянняў па развіцці памежнай чыгуначнай інфраструктуры.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у паведамленні Усход—Захад—Усход.

За перыяд студзень—май 2017 ў кірунку Усход—Захад—Усход перавезена 4,3 млн тон грузаў або 113,2% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Транзіт у дадзеным паведамленні склаў 2,86 млн тон або 157,2% да аналагічнага перыяду мінулага года.

У рамках пашырэння геаграфіі перавозак і аптымальнага выкарыстання наяўных прапускных здольнасцей на беларуска-польскіх памежных пераходах БЧ гатова арганізаваць пропуск кантэйнерных цягнікоў праз памежныя пераходы Брузгі—Кузьніца Беластоцкая, Свіслач—Семянувка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Праграмай рабочай сустрэчы прадстаўнікамі дэлегацый прадугледжана наведванне і азнаямленне з работай станцыі Брузгі, а таксама аб'ектаў інфраструктуры Брэсцкага вузла — станцыі Брэст-Паўночны, Брэст-Цэнтральны.

На станцыі Брузгі ажыцяўляецца перапрацоўка цяжкавагавых грузаў, 40-футавых кантэйнераў, а таксама сыпкіх і лясных грузаў. На грузавым тэрмінале станцыі магчыма арганізаваць перагруз грузаў у колькасці 130 вагонаў у суткі з каляіны 1520 мм у вагоны каляіны 1435 мм.

Таксама пляцоўка грузавога тэрміналу дазваляе забяспечыць максімальны аб'ём захоўвання 40-футавых кантэйнераў у колькасці 160 адзінак.

Значным рэзервам перапрацоўчай здольнасці размяшчаюць перагрузачныя магутнасці Брэсцкага чыгуначнага вузла. На станцыі Брэст-Паўночны працягласць апрацоўкі кантэйнернага цягніка ў напрамку Захад—Усход скарочана да 9 гадзін (з перагрузам), а на станцыі Брэст-Усходні ў кірунку Усход—Захад скарочана да 6 гадзін (без перегруза).

У перспектыве плануецца давесці нарматывы часу на апрацоўку кантэйнернага цягніка да 8 гадзін з перагрузам на станцыі Брэст-Паўночны і да 5 гадзін без перегруза на станцыі Брэст-Усходні за кошт удасканалення паскоранай апрацоўкі цягнікоў і паляпшэння ўзаемадзеяння з памежнымі і мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Таксама Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым развіцці перавозак у рэфкантэйнерах. Для стварэння эфектыўнай сістэмы пропуску транзітных грузаў у рэфрыжэратарных кантэйнерах распрацавана і зацверджана Тэхналогія працы станцыі Брэст-Усходні па экіпіроўцы рэфрыжэратарных кантэйнераў дызельным палівам.

На грузавых тэрміналах названых станцый БЧ аказвае поўны комплекс паслуг па апрацоўцы і захоўванню грузаў рознай наменклатуры.

Станцыі маюць неабходныя сродкі механізацыі, ёсць развітая інфраструктура, і дастатковую колькасць складскіх плошчаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год