Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам АТ «ПКП Польскія чыгуначныя лініі» і АТ «ПКП Карго»

15 чэрвеня 2017

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам АТ «ПКП Польскія чыгуначныя лініі» і АТ «ПКП Карго»

16 чэрвеня на станцыі Малашэвічэ (Рэспубліка Польшча) Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе рабочую сустрэчу з кіраўнікамі АТ «ПКП Польскія чыгуначныя лініі» — уладальнікам чыгуначнай інфраструктуры Рэспублікі Польшча і АТ «ПКП Карго» — асноўным перавозчыкам грузаў.

У ходзе сустрэчы бакі плануюць абмеркаваць пытанні выпрацоўкі ўзгодненых дзеянняў па развіцці памежнай чыгуначнай інфраструктуры, узаемадзеяння на перыяд вытворчасці польскай стараной рамонтных прац па станцыі Малашэвічэ.

У цяперашні час Беларуская чыгунка ў рамках пашырэння геаграфіі перавозак і аптымальнага выкарыстання наяўных прапускных здольнасцяў на беларуска-польскіх памежных пераходах прапрацоўвае магчымасць арганізацыі пропуску кантэйнерных цягнікоў праз памежны пераход Брузгі-Кузьніца Беластоцкая. Пытанні частковай пераарыентацыі грузаў на пагранпераходах таксама будзе нададзена ўвага ў час рабочай сустрэчы.

Таксама бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцей у рамках праекта Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі і 7-баковага Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва, дзе асобнай увагі патрабуе пытанне забеспячэння бесперашкоднага графіковага пропуску паскораных кантэйнерных цягнікоў у паведамленні Кітай—Еўропа—Кітай.

Акрамя таго, праграмай знаходжання прадугледжана азнаямленне з вопытам арганізацыі работы польскіх памежных чыгуначных аб'ектаў.

Беларускай чыгункай надаецца вялікая ўвага ўдасканаленні тэхналогіі працы станцый Брэсцкага чыгуначнага вузла з кантэйнернымі цягнікамі, якія курсіруюць, як у напрамку Захад—Усход, так і ў кірунку Усход—Захад.

Па выніках працы за студзень—май 2017 года паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні Кітай—Еўропа—Кітай перавезена 85,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што ў 2,2 разы больш да аналагічнага перыяду 2016 года.

За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста дасягае 1400 км/суткі, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на сеткі дарог краін СНД і Балтыі.

На станцыі Брэст-Паўночны працягласць апрацоўкі кантэйнернага цягніка ў напрамку Захад-Усход скарочана да 9 гадзін (без перагруза), а на станцыі Брэст-Усходні ў кірунку Усход—Захад скарочана да 6 гадзін (без перагруза).

У перспектыве плануецца давесці нарматывы часу на апрацоўку кантэйнернага цягніка да 8 гадзін з перагрузам на станцыі Брэст-Паўночны і да 5 гадзін без перагруза на станцыі Брэст-Усходні за кошт удасканалення паскоранай апрацоўкі цягнікоў і паляпшэння ўзаемадзеяння з памежнымі і мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год