Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Начальнік Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнародных мерапрыемствах, якія пройдуць у чэрвені ў Сочы

02 чэрвеня 2017

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у Пленарным пасяджэнні XLV сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якое пройдзе 7 чэрвеня ў Сочы 8 чэрвеня ў Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520».

Сесія Нарады Міністраў АСЧ з'яўляецца вышэйшым кіруючым органам АСЧ і вызначае ключавыя напрамкі дзейнасці Арганізацыі.

Парадкам дня XLV сесіі прадугледжаны разгляд актуальных пытанняў па далейшым развіцці чыгуначнага транспарту краін-удзельніц АСЧ. Сярод іх аб выніках правядзення Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамым міжнародным чыгуначным паведамленні. Рэалізацыя закладзеных у праект Канвенцыі палажэнняў дазволіць на практыцы ажыцяўляць міжнародныя чыгуначныя перавозкі грузаў і пасажыраў на еўразійскай прасторы ў рамках адзінага прававога поля. Варта адзначыць, што прыняцце Канвенцыі надасць АСЧ статус міжурадавай арганізацыі.

У ходзе Пленарнага пасяджэння старшыня Камітэта АСЧ Т. Шозда прадставіць справаздачу аб дзейнасці камітэта за 2016 год.

Будуць заслуханы справаздачы за 2016 год камісій: рэвізійнай, па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, транспартнаму праву.

Парадкам дня сесіі прадугледжваецца разгляд работы Часовай рабочай групы (ВРГ) па пытаннях прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак, праграма работ АСЧ на 2018 і наступныя гады.

У рамках АСЧ распрацоўваюцца канкрэтныя меры, якія прадугледжваюць далейшае развіццё міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах ЕўропаАзіяЕўропа з прымяненнем рознага транспартнага права. Таксама прымаюцца рашэнні па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічным аспектам чыгуначнага транспарту. Адным з пытанняў развіцця пасажырскіх перавозак, што вырашаюцца магістраллю ў рамках удзелу ў АСЧ, з'яўляецца ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы.

Удзел у рабоце сесіі Нарады Міністраў АСЧ дазволіць Беларускай чыгунцы забяспечыць улік інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнародным рынку чыгуначных перавозак, умацаваць яе транзітную прывабнасць, ажыцяўляць узаемадзеянне з членамі АСЧ па палягчэнні працэдур перасячэння межаў пры ажыцяўленні міжнародных перавозак грузаў і пасажыраў, садзейнічаць стварэнню адзінага чыгуначнага прастору у еўраазіяцкім рэгіёне, удасканальваць міжнароднае транспартнае права ў сферы чыгуначнага х перавозак, прымаць актыўны ўдзел у міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

78 чэрвеня ў Сочы пройдзе XII Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520». Мерапрыемства з'яўляецца спецыялізаваным міжнародным бізнес-форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйнейшая дзелавая сустрэча лідэраў чыгуначнага бізнесу на прасторы «шырокай» каляіны. Ключавая ідэя форуму садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па развіцці чыгуначнай галіны на «прасторы 1520». Традыцыйна бізнес-форум праводзіцца два разы на год адзін раз у Расіі ў Сочы і адзін раз месцам яго правядзення становіцца адна з краін «шырокай» каляіны.

У рамках бізнес-форуму пройдуць пленарныя дыскусіі па актуальных тэмах, сярод якіх: «Выхад на новыя рынкі. Кааперацыя як інструмент рэалізацыі глабальных праектаў», «Час стратэгічных рашэнняў. Што стане асновай паспяховага бізнесу ў бліжэйшыя 20 гадоў», «Новы Шаўковы шлях».

8 чэрвеня начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у пленарнай дыскусіі «Новы Шаўковы шлях».

Таксама ў рамках форуму пройдуць тэматычныя сесіі, дзе кіраўнікі найбуйнейшых чыгуначных кампаній абмяркуюць пытанні транзіту 1520 чыгуначнага машынабудавання, развіцця лічбавых інавацый для транспартнай галіны, транспартных хабаў, развіцця рынку рухомага саставу, павышэння эфектыўнасці пасажырскіх і грузавых перавозак і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год