Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Хуткасць, трапнасць і сіла. Самых спартыўных чыгуначнікаў вызначылі ў Віцебску

27 чэрвеня 2017

Спартакіяда сярод работнікаў Беларускай чыгункі, прысвечаная 155-годдзю Беларускай чыгункі, адбылася на базе Віцебскага аддзялення дарогі. У ёй прынялі ўдзел больш за 70 работнікаў беларускай магістралі. Арганізатарамі дадзенага спартыўнага мерапрыемства выступілі Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Праводзілася спартакіяда па 4 відах спорту: стральба, плаванне, гіравы спорт і дартс. У кулявой стральбе, дартсе і плаванні лепшы вынік паказалі прадстаўнікі Баранавіцкага аддзялення дарогі, а ў гіравым спорце перамогу атрымала каманда Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. У выніку ў агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца ў каманды Баранавіцкага аддзялення, на 2-ім месцы прадстаўнікі Магілёўскага аддзялення і на 3-ім месцы каманда Віцебскага аддзялення дарогі.

У плаванні ў асабістым заліку сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі 35 гадоў і старэй на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем лепшы вынік прадэманстравала Вольга Мартынава (Магілёўскае аддзяленне дарогі), ва ўзроставай катэгорыі 18-35 гадоў перамогу атрымала Наталля Ціцікша (Баранавіцкае аддзяленне дарогі). У кулявой стральбе самай спрытнай апынулася Людміла Цітко (Баранавіцкае аддзяленне дарогі), у дартсе лепшы вынік у Алесі Салаўёвай (Віцебскае аддзяленне дарогі).

У плаванні ў асабістым заліку сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі 35 гадоў і старэй на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем перамогу атрымаў Андрэй Мазоўка (Мінскае аддзяленне дарогі), ва ўзроставай катэгорыі 18-35 гадоў лепшы вынік у Глеба Чупрынскага (Магілёўскае аддзяленне дарогі). У кулявой стральбе перамогу атрымаў Ісаенка Дзяніс (Віцебскае аддзяленне), у дартсе - Ігар Нікітка (Баранавіцкае аддзяленне дарогі).

У спаборніцтвах па гіравым спорце ў вагавой катэгорыі да 70 кілаграмаў лепшы вынік паказаў Сяргей Процкі (Гомельскае аддзяленне дарогі), у вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў перамогу атрымаў Аляксандр Міхальцоў (Гомельскае аддзяленне БЧ), у вагавай катэгорыі да 90 кілаграмаў - Вячаслаў Гапоненка (Гомельскае аддзяленне дарогі), а ў вагавай катэгорыі звыш 90 кілаграмаў лепшым прызнаны Аляксандр Глушчанка (Баранавіцкае аддзяленне дарогі).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год