Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2016 годзе

28 чэрвеня 2017

Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы праходзіў у дзвюх намінацыях: «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай працы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» і «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай працы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі». Пры падвядзенні вынікаў ўлічваліся наступныя паказчыкі: удзел у палітычным жыцці краіны, дарожных конкурсах і спаборніцтвах, арганізацыя працы з ветэранамі, вольнага часу, захаванне працоўнай дысцыпліны, антыкарупцыйнага заканадаўства, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і г.д.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай працы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца камісія прысудзіла Гомельскаму аддзяленню, другімі сталі ідэолагі Віцебскага аддзялення, трэцяга месца ўдастоена Мінскае аддзяленне БЧ.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай працы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі» перамагло РУП «Дарвадаканал», другое месца прысуджана УП «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА», трэцяе месца заваявала ЭРУП «пуцявых машын станцыя № 117» Беларускай чыгункі.

Дадзены конкурс праводзіцца на БЧ з 2007 года. Яго арганізатарамі выступаюць Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год