29 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе Адзіны дзень пасажыра
21 чэрвеня 2017
Правядзенне інфармацыйнага мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра» прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.
Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі.
У Адзіным дні пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў.
У рамках правядзення мерапрыемства, пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
На працягу года Адзіны дзень пасажыра на Беларускай чыгунцы пройдзе таксама 28 верасня і 28 снежня.
Зносіны з пасажырамі ў новым фармаце Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў, і мае нямала станоўчых водгукаў. У асноўным, у адрас беларускай магістралі паступалі прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, па ўдасканаленні работы пасажырскага комплексу.
Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на Інтэрнэт-сайце дарогі www. rw.by.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы. Нам вельмі важна ваша меркаванне.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год