Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 4 месяцы 2017 года ў здраўніцах Беларускай чыгункі аздаравіліся амаль 6 тысяч грамадзян

24 мая 2017

За 4 месяцы 2017 года здраўніцамі Беларускай чыгункі было рэалізавана 5937 пуцёвак. Гэта на 10,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Амаль 70% ад агульнай колькасці адпачылых чыгуначнікі.

Усяго на Беларускай чыгунцы функцыянуюць 6 санаторыяў і 2 базы адпачынку: «Аздараўленчы цэнтр «Талька» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, «Санаторый «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення БЧ з аддзяленнем «Свіцязь», «Аздараўленчы цэнтр» Брэсцкага аддзялення дарогі з базай адпачынку «белае возера», «Санаторый «Гомельскага аддзялення БЧ з базай адпачынку «Лясныя далі», «Санаторый «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення, «Санаторый «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення беларускай магістралі.

Акрамя таго, на Беларускай чыгунцы ў летні перыяд будуць працаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (ім. М. Гастэлы, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»), у якіх плануецца аздаравіць больш за 6 тысяч дзяцей.

Першым летні сезон 2017 года адкрые дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд у яго прызначаны на 1 чэрвеня.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год