Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У маі 1992 года Беларускай чыгункай было створана адно з першых экспедыцыйных прадпрыемстваў у Беларусі

18 мая 2017

У 2017 годзе дзяржаўнаму прадпрыемству «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі спаўняецца 25 гадоў. 18 мая 1992 года быў падпісаны Загад № 54Н аб стварэнні транспартна-экспедытарскіх прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС».

Асноўнымі задачамі прадпрыемства з'яўляліся задавальненне патрэбаў грузаўладальнікаў рэспублікі ў паслугах па экспедаванню экспартна-імпартных грузаў, арганізацыя разлікаў за перавозкі грузаў па тэрыторыях іншых дзяржаў, садзейнічанне прыцягненню да перавозкі транзітных грузаў.

У мэтах нарошчвання аб'ёмаў перавозкі і апрацоўваемых грузаў у 2009 годзе было прынята рашэнне аб зліцці дзвюх арганізацый «Белінтэртранс» і «Мінскжэлдортранс» у адзіную структуру – Рэспубліканскае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі ( «БТЛЦ»).

Галоўная перавага створанага прадпрыемства – прадастаўленне поўнага комплексу лагістычных паслуг, які ўключае экспедзіраванне грузаў рознымі відамі транспарту, станцыйныя і складскую апрацоўку грузаў, мытнае афармленне, страхаванне і інш.


Сёння прадпрыемства ўваходзіць у лік вядучых экспедытараў краіны, прапаноўваючы сучасны, транспартна-лагістычны сэрвіс. Яно мае прамыя дагаворныя адносіны з ЦФТО ААТ «РЖД», Літоўскімі чыгункамі, найбуйнейшымі лагістычным кампаніямі Латвіі, Казахстана, Украіны, Польшчы.

Аказвае транспартна-экспедыцыйныя паслугі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і замежным кампаніям з больш за 20 краін свету. Для гэтых мэтаў створана шырокая сетка філіялаў ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама за мяжой. Заснаваны кампаніі ў Літве, Германіі, Расіі, а іх прадстаўніцтва ў Латвіі, Польшчы, Кітаі, Турцыі.

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» распалагае ўласным рухомым саставам.

Адным з перспектыўных напрамкаў яго дзейнасці з'яўляецца развіццё перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў напрамку кітайскага вэктару, у тым ліку з ажыцяўленнем мультымадальны схем дастаўкі і тэрмінальнай апрацоўкі грузаў. Да прыкладу, курсіруюць кантэйнерныя цягнікі, якія злучаюць краіны ЕС і Кітай: «Чжэнчжоў-Гамбург (праз Казахстан і Манголію) і ў адваротным кірунку, рэалізаваны праект кантэйнернага цягніка з г. Ланьчжоў да тэрмінала «Калядзічы». 6 мая бягучага года быў рэалізаваны новы праект па адпраўцы першага пілотнага кантэйнернага цягніка ў Кітай з прадукцыяй, вырабленай у Беларусі.

Акрамя гэтага, дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» прапануе сэрвіс па арганізацыі дастаўкі грузаў, якія патрабуюць падтрымання тэмпературнага рэжыму як ва ўнутрырэспубліканскіх, так і міжнародных зносінах.

Таксама «БТЛЦ» мае развітую сучасную тэрмінальна-складскую інфраструктуру. Аказанне гэтых паслуг забяспечвае транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск», структура якога ўключае ў сябе тэрміналы «Калядзічы» і «Сцяпянка. У выніку праведзенай мадэрнізацыі тэрмінала «Калядзічы» былі значна павялічаны магутнасці станцыі па захоўванні і перапрацоўцы грузаў.
Высокі ўзровень сэрвісу і надзейнасць дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» пацверджаны сяброўствам у рэгіянальных і міжнародных прафесійных асацыяцыях і саюзах, сярод якіх: БелГПП, FIATA, БАМЭ, КСТП.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год