Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

У Дзень абароны дзяцей БЧ правядзе акцыю «Стоп — няправільны крок!», накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

23 мая 2017

Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 1 чэрвеня ва ўсіх абласцях рэспублікі з 11.00 да 14.00 правядзе акцыю «Стоп — няправільны крок!».

Мерапрыемствамі будуць ахоплены чыгуначныя аб'екты і ўчасткі, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Кантраляваць патрабаванні бяспекі будуць групы, у склад якіх увойдзе моладзь Беларускай чыгункі члены ГА «БРСМ» і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі будуць праведзены тлумачальныя гутаркі, ім уручаць памяткі «Бяспека на чыгуначным транспарце».

Мэтай правядзення акцыі «Стоп — няправільны крок!» з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў на аб'ектах БЧ з удзелам непаўналетніх.

З пачатку 2017 года на Беларускай чыгунцы адбылося 42 выпадкі невытворчага траўматызму, 25 чалавек загінула, 17 траўмавана.

Варта адзначыць, што асноўнай прычынай падзей, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях няшчасных выпадкаў з'яўляецца невыкананне пешаходамі і вадзіцелямі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

  • не хадзіць па чыгуначных пуцях ў неўстаноўленых месцах;
  • не пераходзіць і не перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;
  • не пераходзіць праз шляху адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку;
  • не пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўмам або паказаньнях чырвонага сігналу святлафора;
  • на станцыях і перагонах не падлазіць пад вагоны і не пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз дарогу;
  • не праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй 5 метраў ад крайняй рэйкі.

Звяртаем увагу, што праход па чыгуначных пуцях ва неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2-х базавых велічынь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год