Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння ў Брэсце пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў Брэсцкага аддзялення беларускай магістралі галіновымі ўзнагародамі

12 мая 2017

Важным момантам сустрэчы Уладзіміра Марозава з калектывам Брэсцкага аддзялення БЧ стане ўручэнне калектыву Ганаровай граматы Беларускай чыгункі.

Нагадаем, Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, прамысловых прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў за 2016 год. Па выніках працы за 2016 год у спаборніцтве сярод 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі Брэсцкаму аддзяленню БЧ прысуджана другое месца.

Таксама праграма мерапрыемства ўключае цырымонію ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі работнікаў Брэсцкага аддзялення дарогі, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі.
5 работнікаў адзначаны нагрудным знакам «Выдатнiк Беларускай чыгункi», Ганаровая грамата будзе ўручана сямі перадавікам вытворчасці, а дзевяці – аб'яўлена Падзяка Начальніка дарогі.

У гэты ж дзень Уладзімір Марозаў правядзе нараду па падрыхтоўцы Брэсцкага аддзялення дарогі да працы ў вяснова-летні перыяд.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2017 год